Настаўніца рэлігіі перамагла ў конкурсе прыгажосці «Miss Germany» | | Друк | |
23.02.2016 09:21 |
Лена Бродзер з мая 2015 года выкладае рэлігію дзецям, а таксама працу ў дзяўчынак у школе імя Аны Франк каля Мюнстара. Аднак цяпер, каб выконваць абавязкі, якіх патрабуе тытул пераможцы, яна ўзяла гадавы водпуск.
Падчас выбару Міс Германіі 20 лютага Лена Бродзер абышла 23 канкурэнткі. За ўсю гісторыю правядзення конкурсу «Miss Germany» з 1927 года яна стала першай настаўніцай, якая перамагла ў ім. Варта дадаць, што ў Германіі існуе не адзін, а два нацыянальныя конкурсы прыгажосці: «Miss Germany» і «Miss Deutschland». |