Літва: каталіцкія СМІ атрымаюць новую фінансавую падтрымку | Друк |
01.03.2016 11:48

23 лютага ў Вільнюсе адбылася асамблея літоўскага епіскапату, на якой было абмеркавана пытанне фінансавай падтрымкі каталіцкіх СМІ.

Згодна з інфармацыйнай справаздачай аб працы, асамблея прыняла рашэнне размеркаваць новыя рэсурсы ў дыяцэзіях паміж персаналам, які ўжо далучаны да працы ў СМІ, і аказаць падтрымку ў навучанні новага персаналу ў тых дыяцэзіях, дзе ёсць недахоп інфармацыйных рэсурсаў.

У межах юбілейных мерапрыемстваў 6 сакавіка пройдзе Нядзеля малітвы аб літоўцах ва ўсім свеце. З гэтай нагоды святары падрыхтавалі малітву, якая будзе распаўсюджана ў літоўскіх парафіях на розных кантынентах, каб арганізаваць момант духоўнага адзінства.

Епіскапат Літвы пачаў працу таксама над будучымі мадэлямі арганізацыі літоўскага аддзялення «Caritas» і наступнай зменай устава.

У цэнтры сустрэчы была і абарона гістарычнай спадчыны і захаванасці кніг, у прыватнасці, важных дакументаў стогадовай даўніны. Да іх адносяцца і дакументы, якія ўдалося зберагчы ў парафіях у перыяд савецкай улады і якім неабходны спецыяльныя меры па кансервацыі, так, каб гэтая спадчына не была страчана.

Паводле sib-catholic.ru (IL)




 
© 2003-2025 Catholic.by