Бостан: Касцёл адрэагаваў на распаўсюд апіоідаў | | Друк | |
09.03.2016 12:26 |
Паводле статыстыкі, кожны дзень чатыры чалавекі паміраюць там ад перадазіроўкі гэтых прэпаратаў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенства KAI. Біскупы, сярод якіх кардынал Бостана Шон О'Мэлі, звяртаюць увагу на тое, што чума наносіць велізарную шкоду сем'ям і ўсім сацыяльным асяроддзям. Таму яны заклікаюць да супрацоўніцтва і прыняцця неабходных мер па выпраўленні становішча. Яны падкрэсліваюць той факт, што медыцынскія службы па-ранейшаму павінны мець доступ да гэтых лекаў, каб палегчыць боль пацыентаў, у тым ліку хранічны. (AYU) |