У Швейцарыі можа быць створана Цюрыхская дыяцэзія | | Друк | |
12.03.2016 10:34 |
![]() Біскуп Вітус Хуандэр з Кура распачаў апытанне сярод 900 супрацоўнікаў у дыяцэзіі з пытаннем: ці заснаванне такой дыяцэзіі ў Цюрыху будзе ўвогуле пажадана. «Сам біскуп займае нейтральную пазіцыю і да гэтага часу не выказаўся ні “за”, ні “супраць”», — распавёў Ватыканскаму радыё прэс-сакратар біскупа Джузэпэ Грацыя. Дыяцэзія Кур ахоплівае восем кантонаў. Пры гэтым, паводле слоў Джузэпэ Грацыя, меркаванне аб стварэнне Цюрыхскай дыяцэзіі заўсёды было розным. Апостальскі Нунцый у Берне арцыбіскуп Томас Галіксан даў сваю згоду на правядзенне апытання. Хто выбірае біскупа ў Цюрыху? Жаданне мець уласную дыяцэзію ў мясцовага Касцёла на ўзроўні кантона вялікае, лічыць Сімон Шпэнглер, які прадстаўляе «Аб’яднанне кантона Цюрых». «Галоўнае пытанне будзе ў тым, як будзе выбраны магчымы біскуп Цюрыха», — дадае суразмоўца. Ці будзе біскуп прызначаны непасрэдна з Рыма — Папам Рымскім, як таго патрабуе касцёльнае права, або ўсё ж праз канкардат, як гэта адбываецца ў большасці нямецка-швейцарскіх дыяцэзій, пакуль невядома. «Ад гэтага залежыць вельмі шмат, — дадае Сімон Шпэнглер. — Жаданне, ці прынамсі павага да меркавання “матчынай дыяцэзіі” ў Куры, з якой можа выйсці асобная дыяцэзія, з’яўляецца важным». |