У Чылі могуць часткова легалізаваць аборты | Друк |
21.03.2016 09:40

Дэпутаты ніжняй палаты чылійскага парламента прынялі законапраект, які дазваляе аборты ў выпадку рызыкі для жыцця маці, цяжарнасці ў выніку згвалтавання і нежыццяздольнасці дзіцяці.

Аборты можна будзе рабіць не пазней за 12-ы тыдзень ці не пазней за 14-ы тыдзень цяжарнасці, калі самой маці менш за 14 гадоў.

Урачы маюць права адмовіцца ад правядзення аборту, а ўстановы, дзе аборты будуць здзяйсняцца, не маюць права рэкламаваць сябе.

Зараз аборт у Чылі незаконны ва ўсіх выпадках. Законапраект аб яго частковым дазволе прапанаваны чылійскай Сацыялістычнай партыяй.

«Гэты законапраект антыканстытуцыйны, бо парушае права на жыццё», — кажа дэпутат Эрнеста Сілва з партыі Незалежны Дэмакратычны Саюз, якая галасавала супраць.

Касцёл лічыць аборты знішчэннем нявіннага жыцця, а таксама асуджае галасаванне за палітыкаў, якія падтрымліваюць пашырэнне магчымасці зрабіць аборт.

Catholicnewsagency.com (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by