Больш за 3 тысячы чалавек прымуць сакрамэнт хросту на Вялікдзень у Кітаі | Друк |
24.03.2016 10:08

Больш за 3 200 жыхароў Кiтая стануць новымi членамi Каталіцкага Касцёла. Маладыя пары i нават цэлыя сем'і прымуць cакрамэнт хросту падчас Пасхальнай вігіліі ў Вялікую суботу, 26 сакавіка, у Ганконгу.

Пра гэта са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Ватыкана «Fides» паведамляе Aciprensa.com.

Разам з хростам группа катэхуменаў атрымае сакрамэнты Эўхарыстыi i канфірмацыі.

Ардынарый Ганконга кардынал Джон Тонг Хон, якi ў нядзелю правёў дзве малiтоўныя сустрэчы ў парафіі Святога Францішка з катэхуменамi, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту хросту, а таксама з катэхетамi i хроснымi бацькамi, адзначае: «Дзякуючы інтэнсіўнаму курсу катэхізацыі, малiтвам, духоўным чытанням Святога Пісання, яны ўсё больш i больш наблiжаюцца да веры і Касцёла».

Кардынал таксама нагадаў катэхуменам, што пасля хросту яны павінны будуць «сведчыць аб веры праз служэнне Касцёлу, клапацiцца пра самых малодшых і слабых».

«Яны не проста знайшлі святло веры, але павінны самi ператварыцца ў гэтае святло, якое ўсё навокал асвятляе», — падкрэсліў іерарх.

Пераклад з iспанскай мовы Кацярыны Сапожнiкавай

 
© 2003-2025 Catholic.by