З'явілася першая поўная Біблія на татарскай мове | Друк |
29.03.2016 10:27

Маскоўскі Інстытут перакладу Бібліі скончыў 23-гадовую працу па перакладзе Святога Пісання на татарскую мову.

Разам у перакладзе ўдзельнічалі Акадэмія навук Татарстана і Казанскі федэральны ўніверсітэт. Кніга выходзіць пад грыфам Інстытута мовазнаўства Расійскай Акадэміі навук.

Першыя частковыя пераклады Бібліі на татарскую мову ў Расіі з'явіліся ў ХІХ стагоддзі. У савецкі перыяд праца была цалкам спынена і аднавілася толькі ў 1980-я гады.

Маскоўскі Інстытут перакладу Бібліі быў заснаваны ў 1992 годзе як расійскае аддзяленне шведскай арганізацыі з такой жа назвай, а потым быў перарэгістраваны як асобная расійская арганізацыя.

Tatarstan-mitropolia.ru (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by