Рэстаўрацыйныя працы ў святыні Гробу Пана працягнуцца да 2017 года | Друк |
30.03.2016 14:41

Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Грэцкай Праваслаўнай Царквы і Армянскай Апостальскай Царквы паведамілі, што рэстаўратары цалкам адкрыюць доступ да Святога Гробу ў святыні Гробу Пана ў Ерузалеме ў 2017 годзе.

Святыня Гробу Пана, якая існуе зараз, была адбудаваная пасля пажару ў 1810 годзе.

Зараз мармуровы Гроб патрабуе рамонту, да таго ж кандэнсат ад дыхання шматлікіх вернікаў і выкарыстанне свечак адмоўным чынам дзейнічаюць нават на сам мармур.

Мармуровы Гроб Пана будзе разабраны на часткі, найбольш пашкоджаныя з якіх будуць замененыя.

Сatholicculture.org (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by