Як мінімум 1000 чалавек далучыліся да Касцёла ў Англіі і Уэльсе на Вялікдзень | Друк |
01.04.2016 10:00

Місіянерская актыўнасць, у тым ліку ўвага да хрысціян усіх дэнамінацый, а таксама атэістаў і вернікаў іншых рэлігій, дапамагае Касцёлу на Брытанскіх астравах расці з кожным годам.

Толькі ў архідыяцэзіі Вестмінстэра, якая ўключае Лондан, за велікодныя святы да Касцёла далучыліся 622 хрысціяніна іншых канфесій і 353 катэхумена.

За апошнія чатыры гады прыкладна 1800 чалавек у год станавіліся католікамі ва ўсіх 22 дыяцэзіях Англіі і Уэльса.

У 1901 годзе католікі тут складалі толькі 4,8 працэнта насельніцтва. У 2001 годзе іх стала 4,2 мільёна — каля 8 працэнтаў.

Вынікі апытання, якое было праведзена ў 2009 годзе, сведчылі, што католікаў у Англіі і Уэльсе стала 5,2 мільёна — прыкладна 9,6 працэнтаў насельніцтва.

Аляксандр Гелагаеў паводле расійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё і Аgensir.it

 
© 2003-2025 Catholic.by