Міжнародны сімпозіум пра моладзь у Касцёле распачаўся ў Кракаве | Друк |
13.04.2016 10:34

«Моладзь — надзея Касцёла, ці Касцёл — надзея моладзі?» — пад такой назвай 13 красавіка распачаўся міжнародны сімпозіум у Кракаве, правядзенне якога запланавана ў кантэксце падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца напрыканцы ліпеня.

Даклады наконт рэлігійнага жыцця і фармацыі моладзі будуць прадстаўлены ўдзельнікамі з розных краін: Польшчы, Германіі, Славакіі, Румыніі і інш.

14 красавіка свой даклад прачытае прадстаўніца з Беларусі Ганна Тарас. Тэма яе працы — «Рэлігійнасць моладзі ў сучаснай Беларусі».

Праграма сімпозіума разлічана на чатыры дні з 13 красавіка да 16 красавіка. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Інстытут практычнай тэалогіі (тэалагічны факультэт Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ у Кракаве), а таксама Інстытут тэалогіі ўніверсітэта імя Гутэнберга ў Майнцы (Германія).

Аксана Ючкавіч

 
© 2003-2025 Catholic.by