Іярданія адмовілася ад планаў па ўсталяванні відэакамер у святых месцах Ерузалема | Друк |
20.04.2016 15:29

Прэм’ер-міністр Іярданіі Абдала Энсур заявіў, што ўрад краіны прыняў рашэнне адмяніць планы па ўстаноўцы відэакамер у святых месцах у Ерузалеме, паведамілі заходнія СМІ.

Абдала Энсур адзначыў, што Іярданія з разуменнем ставіцца да крытыкі плану з палесцінскага боку, таму было прынята рашэнне «прыпыніць яго выкананне».

Улады Іярданіі прапанавалі дадзены план восенню 2015 года, каб знізіць узровень напружанасці паміж ізраільцянамі і палесцінцамі ў адносінах святых месцаў, якія шануюцца як мусульманамі, так і габрэямі, нагадваюць СМІ.

Асцярога палесцінскіх уладаў звязана з тым, што камеры відэаназірання маглі б дазволіць Ізраілю сачыць за маладымі палесцінскімі актывістамі.

Паводле «Интерфакс»,

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by