Кіеў падзякаваў Папу Рымскаму за збор ахвяраванняў пацярпелым ад канфлікту | Друк |
25.04.2016 10:02

Міністэрства замежных спраў Украіны падзякавала Папу Францішку за ініцыятыву правядзення гуманітарнай акцыі па зборы ахвяраванняў для пацярпелых ад канфлікту ў краіне.

Раней Пантыфік заклікаў да прымірэння ва Украіне і аб’явіў збор ахвяраванняў сярод усіх католікаў Еўропы на карысць пацярпелых у выніку ўкраінскага канфлікту.

Ва Украіне вітаюць агульнаеўрапейскую гуманітарную ініцыятыву Яго Святасці Папы Рымскага для краіны. «Выражаем глыбокую падзяку кіраўніку Каталіцкага Касцёла за яго заклік да дабрачыннай акцыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства замежных спраў.

У МЗС заявілі, што расцэньваюць ініцыятыву Папы як жэст салідарнасці з украінскім народам.

ria.ru, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by