Амерыканскі біскуп: «Ніколі не галасуйце за палітыкаў ці партыі, якія падтрымліваюць аборты» |
| Друк | |
26.04.2016 15:13 |
Біскуп архідыяцэзіі Провідэнс у штаце Род-Айленд (ЗША) Томас Тобін заклікаў католікаў заўсёды трымацца праўдаў сваёй веры, у тым ліку падчас галасаванняў на выбарах у органы дзяржаўнага кіравання.
«Не дайце сябе падмануць тым людзям, якія кажуць, што яны не за аборты, а проста “за права выбару”. Які выбар яны прапагандуюць? Гэта ж не выбар любімага смаку марозіва, так?» — напісаў біскуп у сваім блогу.
«Палітыкі, якія падтрымліваюць аборты, выступаюць за выбар, які заб'е нявінную чалавечую істоту і нанясе цялесную і духоўную шкоду жанчыне», — дадаў іерарх. 
Біскуп Томас Тобін раней адмовіўся прысутнічаць на інаўгурацыі губернатара Род-Айленда, якая выступала за аборты.
Аляксандр Гелагаеў паводле lifesitenews.com
|