Велікодныя традыцыі славянскіх народаў прадставяць у Маскве | Друк |
28.04.2016 10:18

Міжнародны праваслаўны фестываль «Артос. Вялікдзень славянскіх народаў» пройдзе з 4 па 10 мая ў Маскве, паведамляе сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага Патрыярхату.

У гэтым годзе праваслаўныя веруючыя адзначаюць Вялікдзень 1 мая.

«Фестываль прадставіць традыцыі святкавання Вялікадня праваслаўнымі ў розных краінах і пазнаёміць з культурнымі традыцыямі памесных Праваслаўных Цэркваў», — гаворыцца ў паведамленні.

Упершыню на адной пляцоўцы праваслаўныя традыцыі сваіх народаў прадставяць удзельнікі з Расіі, Беларусі, Сербіі, Балгарыі і Чарнагорыі. Таксама гасцей чакаюць майстар-класы, канцэрты і сустрэчы з вядомымі людзьмі.

Паводле ria.ru,

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by