400-кілаграмовы куліч да праваслаўнай Пасхі спяклі ў Якуцкай епархіі | | Друк | |
02.05.2016 18:16 |
Куліч быў упрыгожаны копіяй Прэабражэнскага сабора. Вышыня вырабу склала амаль паўтара метра, куліч важыў больш за 400 кг. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу епархіі паведамляе pravmir.ru.
Куліч стаў пачастункам для простых якуцян — наведвальнікаў прадуктовага гіпермаркета. Мучны выраб быў асвечаны і атрымаў імя «Цар-куліч». Задача акцыі — распавесці пра свята Пасхі ўсім жыхарам горада, запрасіць на пасілак усіх тых, хто не мае сродкаў і магчымасцяў сабраць святочны стол. Паводле pravmir.ru, (IL) |