Хрысціяне-бежанцы церпяць уціск з боку мусульман у мігранцкіх гарадах Германіі | | Друк | |
13.05.2016 10:00 |
Нямецкі аддзел міжнароднай арганізацыі па ахове хрысціян ад пераследу Open Doors правёў даследаванне, апытаўшы 231 хрысціяніна, які прыбыў у Германію з Сірыі, Ірака і Афганістана. Даныя апытання прыводзяць СМІ. «Каля 32 працэнтаў рэспандэнтаў сказалі, што яны атрымлівалі пагрозы. 37 працэнтаў заявілі, што атрымлівалі цялесныя пашкоджанні. Амаль палова рэспандэнтаў заявіла, што сутыкнулася з дыскрымінацыяй і пераследам з боку аховы ў цэнтрах для бежанцаў, а 88 працэнтаў — што яны падвяргаліся ўціску з боку мусульманскіх бежанцаў з-за сваёй веры», — гаворыцца ў артыкуле. Старшыня Open Doors у Германіі Маркус Родэ сказаў выданню, што прыведзеная інфармацыя з’яўляецца «толькі верхам айсбергу». Арганізацыя, якую ён узначальвае, выступіла з заявай, у якой заклікала нямецкія ўлады «забяспечыць выкананне права на свабоду веравызнання». Выданне таксама прыводзіць словы сірыйскага бежанца Фадзі, які заявіў журналістам, што «пакінуў родную краіну з мэтай выратавання ад ісламскіх экстрэмістаў», аднак ён «быў уражаны», калі сустрэўся з імі каля свайго жылля ў Германіі. Паводле ria.ru, (MV) |