ЗША могуць пачаць фінансаванне іракскіх хрысціян-вайскоўцаў | | Друк | |
17.05.2016 11:08 |
Баевікі-ісламісты ў Іраку і Сірыі масава забіваюць мясцовых хрысціян, бяруць іх у закладнікі, гвалтуюць жанчын і прадаюць іх у нявольніцтва. Некаторыя краіны ўжо прызналі такія дзеянні ісламістаў генацыдам хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў. «Камітэт лічыць, што Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць адпаведным чынам правераныя і эфектыўныя мясцовыя групы, такія, як іракскія хрысціянскія апалчэнні», — гаворыцца ў законапраекце. Да ўсходніх хрысціян, якія ваююць супраць ісламістаў, далучыліся таксама некаторыя добраахвотнікі з краін Амерыкі і Еўропы. Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicherald.co.uk |