Біскупы Японіі выступаюць за ядзернае раззбраенне | | Друк | |
30.05.2016 15:04 |
Іерарх выказаў надзею на тое, што гэты жэст прэзідэнта будзе спрыяць ядзернаму раззбраенню. «Праўдзівага спакою ў свеце нельга дасягнуць без рэальнага рахунку з адказнасцю за мінулае» — сказаў японскі біскуп. Іерарх падкрэсліў, што патрэбна задумацца над ўрокам, які пакінула Другая сусветная вайна, і над тым, што патрэбна зрабіць зараз, каб захаваць мір. Каталіцкія біскупы Японіі пастаянна нагадваюць пра неабходнасць ядзернага раззбраення ў цэлым і пра выключэнне вайны. Яны рашуча адрэагавалі на прыняты два месяцы таму закон, які дазваляе японскім сілам абароны супрацоўнічаць з саюзнікамі за мяжой у час ваеннай пагрозы. У спецыяльным дакуменце біскупы краіны паведамілі, што прыняцце закону парушае 9 артыкул японскай Канстытуцыі, якая забараняе выкарыстанне Японіяй сілы ў міжнародных спрэчках. Паводле Deon.pl, (MV) |