У гарадах Бразіліі прайшлі пратэсты супраць гвалту ў адносінах да жанчын | Друк |
02.06.2016 14:13

Маштабныя акцыі ў абарону правоў жанчын і сексуальнага гвалту адбыліся 1 чэрвеня ў некалькіх гарадах Бразіліі.

Пра гэта са спасылкай на ТАСС перадае baltnews.lt. Некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы ў Сан-Паулу, Рыа-дэ-Жанейра і іншых населеных пунктах буйнейшай паўднёваамерыканскай краіны.

Многія маніфестанты неслі плакаты з такімі лозунгамі, як «Не — культуры гвалту» і «Напаў на адну — напаў на ўсіх». Некаторыя з іх таксама выступалі з крытыкай выконваючага абавязкі прэзідэнта Бразіліі Мішэла Тэмера, які не запрасіў на пасаду міністра свайго ўраду ніводную жанчыну.

Нагодай для маніфестацый стала нядаўняе злачынства, якое адбылося ў Рыа-дэ-Жанейра і атрымала шырокі рэзананс. Гаворка ідзе пра групавое згвалтаванне 16 гадовай дзяўчыны, у якім удзельнічалі, як мяркуецца, да 30 мужчын.

Злачынцы знялі ўсё, што адбывалася, на відэа і выклалі яго ў інтэрнэт, што выклікала хвалю абурэння ў сацыяльных сетках і прымусіла праваахоўныя органы пачаць расследванне.

Нядаўна Федэральны сенат Бразіліі адобрыў законапраект, які мае на мэце зрабіць больш жорсткім пакаранне за групавое згвалтаванне.

Паводле baltnews.lt, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by