Рэліквію св. Яна Паўла II скралі з Кёльнскага сабора ў Германіі | | Друк | |
06.06.2016 12:31 |
Настаяцель сабора кс. Герд Бахнер адзначыў, што, нягледзячы на «невысокую матэрыяльную каштоўнасць» скрадзенага прадмета, «вельмі вялікая яго духоўная каштоўнасць». Настаяцель таксама заклікаў злачынцаў «адумацца» і вярнуць скрадзенае. Згуба была выяўлена адным з парафіян раніцай у нядзелю. У паліцыі лічаць, што крадзеж быў здзейснены ў ноч з суботы на нядзелю 5 чэрвеня. |