Брусель хоча праз суд ЕС дазволіць мусульманкам насіць хусткі на працы | Друк |
07.06.2016 09:40

Улады Бельгіі накіравалі адваката ў суд Еўрасаюза ў Люксембургу, каб апратэставаць вынесенае судовае рашэнне ў падтрымку права адміністрацыі кампаній увесці забарону на нашэнне мусульманскай хусткі на працы, паведаміла 3 чэрвеня газета Echo.

Суд ЕС вынесе вердыкт адносна таго, ці правамерна была звольнена з працы жыхарка Антверпена Саміра А., якая адмовілася выканаць патрабаванне адміністрацыі прадпрыемства не насіць хустку ў працоўны час.

Раней суд па працоўных спрэчках і апеляцыйны суд Антверпена пастанавілі, што рашэнне дырэкцыі было правамерным.

Бельгійскія ўлады са свайго боку ўбачылі ў рашэнні дырэкцыі антверпенскага прадпрыемства прамую дыскрымінацыю.

Паводле РИА Новости, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by