Мехіка цяпер мае сваю Сіксцінскую капэлу | Друк |
10.06.2016 09:26

Жыхарам Мехіка цяпер зусім неабавязкова ляцець у Рым, каб пабачыць у Ватыкане знакамітую Сіксцінскую капэлу: дакладная яе копія ўсталявана ў цэнтры горада побач з помнікам Рэвалюцыі.

На працягу двух гадоў мексіканскія архітэктары, інжынеры і мастакі ездзілі ў Ватыкан, каб пасля з дакладнасцю ўзнавіць кожную дэталь капэлы ў натуральную велічыню.

Роспісы Сіксцінскай капэлы, зробленыя мастакамі эпохі Адраджэння, узноўлены таксама з дапамогай фотаздымкаў. На адкрыццё копіі Сіксцінскай капэлы ў Мехіка было атрымана благаслаўленне з Ватыкана, а ў цырымоніі прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Мексіцы арцыбіскуп Крыстафер П'ер.

Мэр Мехіка Мігель Анхель Мансера паведаміў, што на працягу трох гадоў копія капэлы будзе вандраваць па розных штатах Мексікі, каб з ёй пазнаёмілася як мага больш жыхароў краіны.

Паводле РИА Новости, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by