У Расіі выдалі пераклад Апостальскай адгартацыі Папы Францішка «Amoris laetitia» на рускай мове |
| Друк | |
13.06.2016 09:40 |
Рускі пераклад Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пра любоў у сям’і «Amoris laetitia» (па выніках пасяджэнняў Сінода Біскупаў на гэтую тэму) выйшаў у расійскім выдавецтве францішканаў.
У дакуменце пададзены ўсебаковы аналіз сямейнай праблематыкі ў сучасным кантэксце. Кнігу можна набыць у кніжных лаўках Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Пасля 15 чэрвеня выданне можна будзе знайсці і ў кнігарнях іншых гарадоў.
Паводле sib-catholic.ru, (IL)
|