У Малайзіі забаранілі палёты першай ісламскай авіякампаніі Rayani Air | Друк |
14.06.2016 18:54

Улады Малайзіі забаранілі палёты першай авіякампаніі, якая стала абслугоўваць пасажыраў згодна з нормамі шарыяту — Rayani Air.

Пра гэта паведамляе руская служба BBC.

Міністэрства грамадзянскай авіяцыі краіны анулявала ліцэнзію ісламскай авіякампаніі пасля трох месяцаў расследвання. Як адзначаецца, гэта звязана з парушэннямі, якія Rayani Air дапускала ў працы. У прыватнасці, гаворка ідзе пра парушэнні ў сферы бяспекі палётаў.



Таксама часта прыходзілі скаргі на тое, што палёты адмяняюцца, калі пілоты прымаюць удзел у забастоўках. Авіякампанія Rayani Air пачала працу ў снежні мінулага года.

У ходзе палётаў пасажырам прапаноўвала толькі халяльная ежа, а любы алкаголь на борце быў строга забаронены. Акрамя таго, сцюардэсы-мусульманкі павінны былі насіць хіджаб.

У парку авіякампаніі — два самалёты Boeing 737-400, у ёй працуюць восем пілотаў і 50 членаў экіпажа.

Паводле baltnews.lt, (IL)


 
© 2003-2025 Catholic.by