Французскія біскупы звярнуліся да футбалістаў і заўзятараў Еўра-2016 | Друк |
16.06.2016 10:38

Жадаючы ўсім «мірнай радасці», Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Францыі апублікавала зварот да ўдзельнікаў еўрапейскага чэмпіяната па футболе, які пачаўся на мінулых выхадных у гэтай краіне.

Біскупы адзначылі, што ў францускіх касцёлах заўсёды будуць рады прыняць заўзятараў, якім патрэбна духоўная дапамога, а таксама назвалі спартыўнае спаборніцтва нагодай для праяўлення «салідарнасці і еднасці».

У той жа час французскія іерархі заклікалі футбалістаў трымацца прынцыпаў сумленнай гульні, а заўзятараў розных краін — знаёміцца, «каб супернікі рабіліся сябрамі».

«Няхай чэмпіянат Еўропы стане чэмпіянатам без чырвоных картак!» — гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Гелагаеў паводле Eglise.catholique.fr

 
© 2003-2025 Catholic.by