На СДМ у Кракаве Папа Рымскі будзе цэлебраваць Імшу на лаціне, а гамілію прамовіць па-італьянску | Друк |
17.06.2016 11:54

У Польшчу прыбыў цырымоніймайстар Папскага двара мансеньёр Гвідо Марыні. Галоўнай мэтай паездкі стала праверка гатоўнасці да візіту Папы Францішка ў гэтую краіну.

Размаўляючы з журналістамі, святар распавёў пра некаторыя падрабязнасці пантыфікальных набажэнстваў падчас будучых Сусветных дзён моладзі. Святую Імшу Пантыфік будзе адпраўляць на лацінскай мове, а прамаўляць гамілію — па-італьянску.

«Прадугледжаны пэўны элемент літургіі ўсходняга абраду, — заўважыў мансеньёр Марыні. — Усё ўзгоднена з адказнымі за літургію ў Польшчы, каб падкрэсліць прысутнасць усходняй традыцыі на гэтых землях». Дадатковых падрабязнасцяў цырымоніймайстар не раскрываў.

Чакаецца, што ў святой Імшы, якая завершыць СДМ, прыме ўдзел каля двух мільёнаў чалавеку, у тым ліку 5 600 пілігрымаў з Беларусі, 8 200 з Украіны, 1 750 з Расіі, 280 з Казахстана і г.д.

Паводле gaudete.ru, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by