Філіпінскія біскупы заклікаюць змагацца з нявольніцтвам і нелегальнай міграцыяй | Друк |
06.07.2016 13:30

Філіпіны павінны актывізаваць барацьбу супраць нелегальнай міграцыі, заявілі каталіцкія біскупы гэтай паўднёваазіяцкай краіны.

У апошнім дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША пра нелегальную міграцыю адзначаны пазітыўныя змены ў гэтай сферы ў Філіпінах, аднак старшыня Камісіі каталіцкіх біскупаў краіны па мігрантах біскуп Руперто Сантос лічыць гэта недастатковым.

Па меркаванні іерарха, усё грамадства павінна прыняць удзел у барацьбе з гэтай з'явай.

Касцёл у Філіпінах дамовіўся аб супрацоўніцтве для змагання з нявольніцтвам і нелегальнай міграцыяй з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, каб месцы малітвы «сталі месцамі аздараўлення, дзе ахвяр будуць з гатоўнасцю прымаць», аказваць ім юрыдычную, медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

Англійская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by