280 маладых католікаў са Швецыі прыедуць на СДМ у Кракаў | Друк |
07.07.2016 12:57

На Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, якія пройдуць 26-31 ліпеня, прыбудзе 280 маладых шведаў. Разам з моладдзю ў Польшчу прыбудзе біскуп Стакгольма.

Моладзь са Швецыі прыедзе 19 ліпеня ў Чэнстахову, дзе будзе жыць у сем’ях у некалькіх парафіях, дзе будзе вывучаць польскую культуру.

«Наша група вельмі разнастайная. Гэта палякі, якія жывуць у Швецыі, шведскія католікі, а таксама хрысціяне з Сірыі, Ірака і іншых краін Афрыкі», — распавяла PAP Караліна Данільчык са Шведскай асацыяцыі маладых католікаў.

Маладыя вернікі са Швецыі плануюць заставацца ў Польшчы да 2 жніўня.

«Мы вельмі ганарымся тым, што з намі на цягніку і пароме будзе падарожнічаць біскуп Стакгольма Андэрс Арбарэліус. Ён распавёў нам, што не чакае камфорту, гатовы нават спаць на падлозе», — паведаміла Караліна Данільчык.

Група з 280 маладых людзей са Швецыі прыбудзе на Сусветныя дні моладзі ў рамках паездкі, арганізаванай Шведскай асацыяцыяй маладых католікаў. Паводле слоў Караліны Данільчык, на СДМ прыватна прыедуць таксама іншыя католікі са Швецыі.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by