Каталіцка-праваслаўная камісія пачала вывучэнне жыцця благаслаўлёнага кардынала Алаізія Стэпінаца | | Друк | |
14.07.2016 18:20 |
Аб'яднаная камісія была створана, каб даследваць дзейнасць іерарха падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе, а таксама кантакты кардынала з харвацкімі радыкальнымі нацыяналістамі. Перакананы антыкамуніст, арцыбіскуп Загрэбскі Стэпінац быў асуджаны камуністычным судом за «здраду» на 16 гадоў турмы. Іерарх, які атрымаў у зняволенні тытул кардынала, памёр у 1960 годзе, знаходзячыся пад хатнім арыштам. У 1998 годзе Папа Ян Павел ІІ абвясціў кардынала Стэпінаца мучанікам і благаслаўлёным. «Ён супрацьстаяў пакутам, каб не здрадзіць уласнаму сумленню і слову, дадзенаму Хрысту і Касцёлу», — сказаў Святы Айцец. Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicculture.org |