СДМ-2016: створаны спецыяльны слоўнік для пілігрымаў | | Друк | |
18.07.2016 14:12 |
Размоўнік і словы будуць даступныя на шасці мовах: польскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і італьянскай. Слоўнік змяшчае асноўныя звароты і інфармацыю, спецыяльна падрыхтаваныя для патрэб пілігрымаў, якія прыбудуць на сустрэчу з Папам Францішкам у Кракаў. У ім можна знайсці моўныя фразы пра здароўе, рэлігіі, расклад гарадскога транспарту, харчаванне, экскурсіі. «Маладыя паліглоты» — праект так званага «Валантарыяту плюс», у рамках якога валанцёры з розных краін свету прапануюць бясплатную дапамогу ў вывучэнні замежнай мовы. Мэтай праекта з’яўляецца палягчэнне адносін у папулярных мовах, такіх, як, напрыклад, англійская, а таксама вывучэнне асноўных зваротаў у менш папулярных мовах, напрыклад, украінскай. |