Біскупы ЗША выступаюць супраць смяротнага пакарання | | Друк | |
20.07.2016 12:27 |
Ініцыятыва пад назвай «Правасуддзе не працуе» мае мэту як мага хутчэй адмяніць смяротнае пакаранне. Прапануецца замяніць яго на пажыццёвае зняволенне без права датэрміновага вызвалення асуджаных і з абавязацельствам асуджаных працаваць так, каб яны маглі матэрыяльна дапамагчы сем’ям сваіх ахвяр. Падтрымліваючы гэты праект, біскупы Каліфорніі падкрэсліваюць, што кожнае жыццё з’яўляецца святым — як нявіннае, так і пазначанае вінаватым. Яны таксама кажуць пра важнасць актывізацыі праграм, якія могуць дапамагчы ў сацыяльнай рэабілітацыі правапарушальнікаў. Яны знаходзяцца ў стане нефінансавання. Гэта звязана з выдаткамі, якія збіраюцца для выканання смяротнага прысуду. Галасаванне па гэтым пытанні адбудзецца ў лістападзе, які будзе супадаць з канцом Юбілейнага Года Міласэрнасці. Такім чынам, каліфарнійскія біскупы заахвочваць вернікаў праяўляць міласэрнасць праз пратэст супраць смяротнага пакарання. Паводле Deon.pl, (MV) |