Вера ў Бога дапамагае самай маладой амерыканскай спартсменцы на Алімпіядзе-2016 | | Друк | |
25.07.2016 11:14 |
«Такі спорт, як бег, вельмі залежыць ад ментальнага настрою. Ціск на спартсмена вельмі вялікі, ад вас вельмі шмат чаго чакаюць. Трымацца сваіх перакананняў, верыць у тое, што ўсё, што мне дадзена, дадзена Богам — гэта мне вельмі дапамагае», — паведаміла Сідні каталіцкім журналістам. 10 ліпеня яна стала трэцяй у забегу на 400 метраў з перашкодамі ў адборачных спаборніцтвах каманды ЗША і стала самай маладой удзельніцай бегавых спаборніцтваў у нацыянальнай зборнай. «Я заўсёды думала пра Алімпіяду, але не ў 16 гадоў », — кажа дзяўчына.
Сідні распавяла, што перад кожным выступам моліцца, і гэта дапамагае ёй рабіць усё, што ў яе сілах, «і няхай будзе тое, што будзе». 7 жніўня Сідні споўніцца 17 гадоў, і яна прапусціць адкрыццё Алімпіяды, каб адзначыць сямейнае свята з роднымі. Потым яна паляціць у Бразілію з верай у тое, што ўсё адбудзецца згодна з Божым планам. Сatholicnewsagency.com (АлГ) |