Пры санктуарыі св. Яна Паўла II будзе створаны Парк Міласэрнасці | | Друк | |
25.07.2016 14:57 |
З ініцыятывай стварэння парка Міласэрнасці ў напамін аб гістарычнай падзеі для Кракава, Малапольшчы і Польшчы, якой з’яўляюцца СДМ 2106, выступілі леснікі. Пачаткам стварэння парка стане пасадка саджанцаў вечназялёных дрэваў цісу. Саджанцы, якія будуць высаджаны ў кракаўскім Парку Міласэрнасці, выраслі з насення, якое благаславіў Папа Бэнэдыкт XVI. Вырасцілі іх лесаводы з лясніцтва Сыцув на тэрыторыі Рэгіянальнай Дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Познані. Паводле Deon.pl (MV) |