Французскі іерарх: «У Кракаве католікі могуць больш свабодна выяўляць сваю веру» | | Друк | |
28.07.2016 12:54 |
На Сусветныя дні моладзі ў Польшчу іерарх прыбыў з групай 160 маладых людзей са сваёй Марсельскай архідыяцэзіі. Па словах кардынала, пасля ісламісцкіх тэрактаў у Францыі з аднаго боку стараюцца не асуджаць іслам у цэлым, але з іншага боку палітыкі і СМІ вельмі часта стыгматызуюць, асуджаюць усе рэлігіі адразу, як быццам бы яны — крыніцы ўсяго зла ў свеце. У той жа час у Польшчы маладыя французы могуць больш свабодна выяўляць сваю веру ў сустрэчах з моладдзю іншых краін, што дае цудоўны і радасны духоўны досвед, кажа арцыбіскуп Марсельскі. Сredo-ua.org (АлГ) |