«Карытас» арганізаваў «адпачынак з Богам» для кіеўскіх бяздомных | | Друк | |
02.08.2016 09:42 |
Ідэя правядзення мерапрыемства прыйшла ад бр. Себасцьяна Янкоўскага ОМІ, які апякуецца беспрытульнымі. Манаху дапамагалі валанцёры, для якіх праца з беднымі людзьмі таксама стала карысным духоўным досведам. «Дні з Богам» пачаліся з набажэнства ў кіеўскім касцёле святога Аляксандра, дзе дапаможны біскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Віталь Скамароўскі памаліўся з удзельнікамі і благаславіў іх на добры адпачынак. Потым кожны дзень пачынаўся з малітвы, сняданку, прыбірання пакояў і тэрыторыі. Адбываліся канферэнцыі, якія праводзілі святары і хлопцы з «Цэнтра Ананімных наркаманаў». Пасля абеду можна было адпачываць, гуляць у футбол ці валейбол, пайсці на пляж, а вечарам — размаўляць каля вогнішча, гуляць у розныя гульні і спяваць песні пад гітару. Таксама адбылася вандроўка ў кляштар кармэлітаў, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Бердзічэўскай. Сredo-ua.org (АлГ) |