Старажытныя яўрэйскія могілкі ў Вільнюсе прызнаны аб’ектам культурнай спадчыны | Друк |
08.08.2016 10:13
Старажытныя яўрэйскія могілкі ў сталіцы Літвы аб’яўлены аб’ектам культурнай спадчыны, які захоўвае гістарычныя, культурныя і маральныя каштоўнасці. Аб’ект узяты пад абарону дзяржавы.

Згодна з данымі яўрэйскай абшчыны Літвы, старажытныя могілкі ў гістарычным цэнтры Вільнюса на вуліцы Аланду дзейнічалі з 1828 па 1940 гг., тут пахавана каля 70 тысяч яўрэяў. Як сцвярджаюць супрацоўнікі абшчыны, захаваныя надмагіллі з’яўляюцца культурнай каштоўнасцю і павінны быць пад абаронай дзяржавы.

Адраджэнне гэтага аб’екта культурнай спадчыны Літвы стала магчымым пры супрацоўніцтве Вільнюскага самакіравання і Літоўскай яўрэйскай абшчыны. Працы па ўзнаўленні пачаліся яшчэ ў верасні 2015 года: былі вырублены кустарнікі, сфармаваны алеі і сцежкі, абсталяваны інфармацыйныя стэнды.

Паводле Baltnews.lt, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by