На блышыным рынку ў Францыі выявілі згубленую гравюру Дзюрэра XVI стагоддзя |
| Друк | |
09.08.2016 11:41 |
Медная гравюра нямецкага жывапісца і графіка Альбрэхта Дзюрэра, якая
лічылася згубленай пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, была
выяўлена на блышыным рынку ў Францыі.
Пра гэта са спасылкай на Guardian паведамляе ria.ru.
Калекцыянер твораў мастацтва выявіў гравюру на блышыным рынку ў акрузе Сарбур на паўночным усходзе Францыі і купіў яе ўсяго за некалькі еўра. Калі пакупнік заўважыў на абароце пазнаку дзяржаўнай мастацкай галерэі Штутгарта, ён вырашыў ананімна ахвяраваць гравюру музею.
Медная гравюра «Дзева Марыя, каранаваная анёлам» была створана ў 1520 годзе і добра захавалася, паведаміла эксперт музея Анет Франкенбергер. Верагодна, гравюру беражліва захоўвалі, абгарнуўшы ў паперу.
ria.ru, (IL)
|