Мусульманам Малайзіі забаранілі лавіць пакемонаў | | Друк | |
09.08.2016 11:59 |
«Ісламскі прававы камітэт выразіў надзею на тое, што мусульмане, асабліва на федэральных тэрыторыях, не будуць карыстацца гульнявым дадаткам», — адзначаецца ў заяве ісламскага прававога камітэту. Паводле муфтыя федэральных тэрыторый дзяржавы Зулкіфлі аль-Бакры, захапленне паляваннем на пакемонаў можа прывесці да росту папулярнасці азартных гульняў, якія, паводле яго слоў, «безумоўна, з’яўляюцца забароненымі». Акрамя таго, муфтый лічыць, што дадатак можа выкарыстоўвацца ў шпіёнскіх мэтах, а таксама парушае недатыкальнасць прыватнага жыцця.
|