Салезіяне адкрылі ў Алепа тры летнікі для дзяцей | | Друк | |
16.08.2016 11:52 |
Вікарый салезіянскай парафіі ў Алепа кс. П’ер Джаблаян паведаміў, што летнікі былі адкрыты пасля Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў Кракаве напрыканцы ліпеня. Прадстаўнік валанцёраў з Алепа выступіла са сведчаннем у Кракаве і атрымала кароткую аўдыенцыю ў Папы Францішка. «У той час, як Ранд размаўляла з Папам, мы адчувалі, што наш голас чутны ва ўсім свеце», — адзначыў святар з Сірыі. |