У Азербайджане для школьнікаў рыхтуюць падручнік па рэлігіі | | Друк | |
29.08.2016 14:20 |
«Дзяржкамітэт і Міністэрства адукацыі працуюць над падрыхтоўкай дапаможніка “Пазнанне жыцця”. Дзеці павінны набываць веды па рэлігіі за школьнай партай», — заявіў намеснік старшыні Дзяржкамітэта Гюнзуд Ісмаілаў на канферэнцыі ў Баку. Паводле яго слоў, дапаможнік, над якім ідзе праца, не з’яўляецца кнігай па тэалогіі і прызначаны «для азнаямлення з правільнымі рэлігійнымі ведамі». Паводле «Интерфакс», (MV) |