Летні інстытут для католікаў пачаў працу ў Маскве | | Друк | |
30.08.2016 10:51 |
Пра адкрыццё інстытута паведаміла служба камунікацыі сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў. Студэнты інстытута будуць вывучаць рускую мову, наведаюць сінадальныя ўстановы і духоўныя школы Маскоўскага Патрыярхату, святыя месцы, пазнаёмяцца з гістарычнымі і культурнымі помнікамі Масквы і Санкт-Пецярбурга. Знакамітыя вучоныя і царкоўныя эксперты пазнаёмяць навучэнцаў з духоўным і культурным жыццём Расіі, абмяркуюць з імі пытанні ўзаемаадносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла. Праект арганізаваны Агульнацаркоўнай аспірантурай і дактарантурай ім. святых Кірыла і Мятода пры ўдзеле Аддзела знешніх царкоўных сувязяў і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Паводле Интерфакс, (MV) |