У Францыі зноў адкрыты касцёл святога Стэфана | | Друк | |
01.09.2016 11:36 |
Пра гэта паведаміла архідыяцэзія Руан, што на поўначы Францыі, адзначаючы таксама, што ўсе прадметы, прынесеныя вернікамі перад храмам у гонар святара-мучаніка, будуць сабраны і змешчаны ў прысвечаным яму помніку. Забойства кс. Жака Амеля ўчынілі два 19-гадовыя французскія джыхадзісты, прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі Ісламскай дзяржавы. Яны перарэзалі горла 85-гадоваму святару, які адпраўляў Імшу, а некалькі прысутных на Імшы вернікаў узялі ў закладнікі, перш чым паліцэйскія застрэлілі злачынцаў. Паводле Deon.pl, (MV) |