Спявачка Рыта Ора выступіць у Ватыкане ў гонар сваёй зямлячкі Маці Тэрэзы | Друк |
02.09.2016 12:06

Папулярная брытанская спявачка Рыта Ора выступіць 3 верасня ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане на канцэрце ў гонар Маці Тэрэзы з Калькуты. Канцэрт адбудзецца за дзень да ўрачыстай цырымоніі кананізацыі албанскай манахіні.

Як і Маці Тэрэза, Рыта Ора мае албанскія карані, яе сям'я пакінула Косава і перасялілася ў Брытанію з-за пераследу албанцаў у Югаславіі.

Падчас канцэрта прагучыць таксама традыцыйная албанская музыка, выступяць іншыя выканаўцы родам з Албаніі.

Рыта Ора падзялілася навіной пра свой канцэрт у Ватыкане ў тэлеэфіры. Па яе словах, яна будзе спяваць калядку «Што гэта за Дзіцятка?».

Сatholicherald.co.uk (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by