Пантыфік накіраваў пасланне да вязняў у Камеруне | Друк |
07.09.2016 09:30

Арцыбіскуп Дуалы перадаў асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў цэнтральнай турме Камеруна, пасланне ад Святога Айца. У ім Папа Францішак запэўнівае вязняў, што памятае ў малітве пра іх, іх блізкіх і сяброў, а таксама пра ўсіх, хто суправаджае іх «на гэтым этапе жыцця».

Падчас сустрэчы з асуджанымі арцыбіскуп Самюэль Кледа адзначыў, што Папа хацеў звярнуцца да кожнага з іх у гэтай сумнай і няпростай сітуацыі. «Пантыфік заклікае нас перажываць Год Міласэрнасці ў перспектыве навяртання», — перадаў іерарх.

Генеральны адміністратар турмы ў Камеруне спадар Дзьёданэ выказаў сваю радасць з нагоды візіту пасланніка Папы: «Упершыню штосьці падобнае адбываецца ў гэтай карнай установе».

Паводле КАІ
(VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by