Прэзідэнт Косава спадзяецца на візіт Папы Рымскага | Друк |
06.09.2016 16:37

Прэзідэнт Рэспублікі Косава, часткова прызнанай у свеце дзяржавы ў Паўднёвай Еўропе, Хашым Тачы на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра магчымы візіт Папы Рымскага Францішка ў Косава.

Дэлегацыя на чале з косаўскім прэзідэнтам Тачы і прэм’ер-міністрам краіны наведала Ватыкан у сувязі з кананізацыяй Маці Тэрэзы, якая нарадзілася ў македонскай сталіцы Скоп’е ў албанскай сям’і.

«Я меў гонар прыватнай аўдыенцыі ў папы Францішка, якому нагадваў пра ролю Косава ва ўсталяванні міру на Балканах і пра ўклад Маці Тэрэзы ў справу міру ва ўсім свеце. Святы Айцец паведаміў мне пра свае планы наведаць Косава… Як прэзідэнт дзяржавы і таго ж народа, што і Маці Тэрэза, я гэтым бязмерна ганаруся», — напісаў Тачы на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Паводле ria.ru (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by