У Маскве прайшла Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў | Друк |
09.09.2016 11:27

8 верасня ў Маскве завяршылася Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці і 25-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі.

У трохдзённым форуме прынялі ўдзел каля каля 50 братоў і сясцёр з усіх каталіцкіх дыяцэзій Расіі.

Распачалася сустрэча святой Імшой у катэдры Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з удзелам а. Мікалая Дубініна OFMConv — старшыні Канферэнцыі кансэкраваных асобаў Каталіцкага Касцёла ў Расіі (CORSUM).

У якасці духоўнага арганізатара сустрэчы быў запрошаны а. Вільгельм Спірыта OFMConv з Асізі. Манах адзначыў, што хацеў бы дапамагчы ўдзельнікам адчуць сябе як Адам, якога на сваіх руках нясе Хрыстус.

«Вельмі важна для манаскага і пастырскага жыцця дазволіць вадзе для хросту цалкам нас “прамачыць”», — сказаў а. Спірыта.

Для размовы пра духоўнае жыццё манах з Асізі прапанаваў выкарыстоўваць думку апостала Паўла пра тое, што чалавек складаецца з цела, душы і духа. Пав словах а. Спірыты, гэта дазваляе апісаць дынаміку духоўнага жыцця глыбей і ясней, чым звычайнае арыстоцельскае разуменне пра душу і цела.

7 верасня ўдзельнікі форуму наведалі Уладзімір. Завяршылася сустрэча 8 верасня пілігрымкай кансэкраваных асобаў да Брамаў Міласэрнасці ў катэдральным саборы ў Маскве, дзе адбылася святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паоло Пеццы.


Паводле corsum.ru, (IL)

фота каталіцкага тэлебачання ў Расіі «Кана»


 
© 2003-2025 Catholic.by