У Кіеве з’явілася вуліца Яна Паўла ІІ |
| Друк | |
07.10.2016 13:47 |
6 кастрычніка на пленарным пасяджэнні Кіеўскага гарадскога савета дэпутаты адобрылі рашэнні адносна перайменавання вуліцы Патрыса Лумумбы, праспекта Уз’яднання і Маскоўскай плошчы.
Вуліца Патрыса Лумумбы будзе перайменавана ў вуліцу Яна Паўла ІІ, праспект Уз’яднання — у праспект Саборнасці, а Маскоўская плошча будзе называцца Дзяміеўскай плошчай.
Адзначаецца, што такое рашэнне будзе спрыяць дэмакратызацыі ўкраінскай супольнасці і яе развіццю на шляху да еўрапейскіх каштоўнасцяў, будзе ўшанавана памяць выдатных дзеячоў, а таксама знойдзе сваё месца ў тапаніміцы ўкраінскай сталіцы барацьба ўкраінцаў за незалежнасць. Усе перайменаванні прайшлі грамадскія абмеркаванні. Адпаведныя перайменаванні падтрымалі 70 дэпутатаў. У цэлым на працягу 2014-2016 гг. у Кіеве змяніліся назвы вуліц, праспектаў, бульвараў і завулкаў агульнай колькасцю 151.
Вуліца імя Яна Паўла ІІ належыць да Пячэрскага раёна Кіева і яднае бульвар Дружбы народаў з вуліцай Анры Барбюса.
Паводле CREDO (IL)
|