Ірак: хрысціяне і мусульмане разам аднаўляюць вызваленыя святыні | Друк |
04.11.2016 10:16

Не толькі хрысціянскія, але і мусульманскія салдаты, а таксама члены службы бяспекі ахоўваюць касцёлы ў іракскіх мясцовасцях, вызваленых ад атрадаў так званай Ісламскай дзяржавы.

Паволі вяртаецца сакральны характар месцам хрысціянскага культу, якія ўжываліся джыхадыстамі як вайсковыя базы.

Напрыклад, у касцёле св. Барбары ў мясцовасці Карамліш салдаты нанова ўсталявалі крыж на даху будынка, а таксама змясцілі ў святыні іконы з выявамі Езуса і Марыі.

Паводле сведчанняў хрысціяніна Нешата Фадла Гіргіса і мусульманіна Башара Наіма Абдалаха, вызнаўцы абедзвюх рэлігій супрацоўнічаюць у вызваленні і аднаўленні святыняў як адна група.

КАІ, (VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by