Былы ігрок «Манчэсцер Юнайтэд» рыхтуецца стаць каталіцкім святаром | Друк |
04.11.2016 11:08

Былы ігрок каманды англійскай футбольнай прэм’ер лігі «Манчэсцер Юнайтэд» Філіп Малрайн выбраў незвычайны шлях пасля футбольнай кар’еры — ён рыхтуецца прыняць прэзбітэрскае пасвячэнне.


Філіп Малрайн нарадзіўся 1 студзеня 1978 года ў Белфасце (Паўночная Ірландыя). Як прафесійны футбаліст пачаў выступаць за юнацкую каманду «Манчэсцер Юнайтэд». Затым у якасці паўбаронцы выступаў за дарослую каманду гэтага клуба. Большасць матчаў у сваёй кар’еры згуляў за англійскую каманду «Норвіч Сіці», а таксама ўваходзіў у склад зборнай Паўночнай Ірландыі па футболе.


У 31 год распачаў падрыхтоўку да святарства. 11 верасня 2016 года склаў манаскія абяцанні ў ордэне дамініканцаў, а 29 кастрычніка атрымаў дыяканскае пасвячэнне.


Паводле dailymail.co.uk
(КВ)

 
© 2003-2021 Catholic.by