Швейцарыя: петыцыя ў абарону крыжоў у грамадскіх месцах пададзена ў канцылярыю краіны | Друк |
09.11.2016 10:10

Амаль 25 тысяч швейцарцаў падпісалі петыцыю, пададзеную 4 лістапада ў Федэральную канцылярыю альпійскай рэспублікі. Падпісанты просяць пакінуць крыжы ў грамадскіх месцах краіны.

Петыцыю ініцыявала кансерватыўная хрысціянская арганізацыя Швейцарыі  «Neue Rütlibund». Складальнікі петыцыі патрабуюць, каб «хрысціянскія сімвалы захоўваліся або бесперашкодна маглі быць усталяванымі ў грамадскай прасторы — у будынках, школах і грамадскіх месцах».

Паводле слоў прэзідэнта «Neue Rütlibund» Пірміна Мюлера, петыцыя стала адказам на спробы забараніць размяшчэнне крыжоў у грамадскіх месцах.

«Наша дзяржава павінна быць рэлігійна нейтральнай, — адзначаецца ў петыцыі. — Але грамадская прастора — гэта не дзяржава: яна можа і павінна быць люстэркам нашай гісторыі, звязанай з хрысціянствам, нашай ідэнтыфікацыяй і нашай культурай, нашымі традыцыямі і каштоўнасцямі».

«Neue Rütlibund» была заснавана ў 1990 годзе. Яе задачы — абарона хрысціянскай маралі, чалавечай годнасці і сям’і. Не так даўно асацыяцыя таксама падрыхтавала петыцыю супраць парнаграфіі і гвалту на тэлебачанні.

Паводле blagovest-info.ru (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by